Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Саліст «Драздоў» заклікаў прабачыць людзей, якія паставілі «не там лайк»

06.11.2026 18:21
 «Няма ў нас іншых беларусаў», трэба жыць і працаваць з такімі, якія ёсць, «таму што мы, беларусы, адзін аднаму не ворагі», сказаў артыст.
     .
Саліст беларускага гурта «Дразды» Віталь Карпанаў. Фота: vkarpanov/Instagram

Саліст беларускага гурта «Дразды» Віталь Карпанаў у Маладзечне заклікаў прабачыць тых, хто калісьці «не там лайк паставіў», і «перагарнуць гэтую старонку». Гледачы канцэрта адрэагавалі апладысментамі і падтрымкай, паведамляе «Белсат».

— Бывае, што па суседству карова ў буракі ўбілася. І што рабіць? Трэба прабачыць. Няма ў цябе іншых суседзяў. Ці на другім прыкладзе скажу. Такое было моднае, вось зараз не вельмі, так скажам: не там лайк паставіў. Таксама трэба адпусціць, перагарнуць гэтую старонку, — прапанаваў Віталь Карпанаў.

Ён падкрэсліў, што «няма ў нас іншых беларусаў», трэба жыць і працаваць з такімі, якія ёсць, «таму што мы, беларусы, адзін аднаму не ворагі».

Нагадаем, што яшчэ ў 2023 годзе гурт «Дразды» заслужыў славу аднаго з самых супярэчлівых музычных калектываў Беларусі. Нягледзячы на прабеларускую пазіцыю ў творчасці, якая злуе частку прапагандыстаў, Карпанаў і ягоны гурт з 2021 года сваімі заявамі ды выказваннямі падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.

вс