Нямецкая медыякампанія Deutsche Welle асудзіла рашэнне беларускіх уладаў абвясціць у вышук чатырох сваіх супрацоўніц з Беларусі: Вольгу Капусціну, Аляксандру Багуслаўскую, Ульяну Бабаед і Кацярыну Крыжаноўскую. Пра гэта 6 лістапада заявіла генеральная дырэктарка DW Барбара Массінг.
У медыякампаніі мяркуюць, што вышук звязаны з крымінальнымі справамі паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). У DW назвалі гэта спробай абвясціць незалежную журналістыку злачынствам і запалохаць журналістаў.
— DW не дазволіць сябе запалохаць і працягне прадстаўляць жыхарам Беларусі незалежную і дакладную інфармацыю», – заявіла Барбара Массінг.
Нагадаем, у красавіку 2024 года МУС Беларусі прызнала рэдакцыю «DW Беларусь» «экстрэмісцкім фармаваннем».
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл