Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гданьску пройдзе цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця 2026

07.11.2026 12:00
Арганізатарамі прэміі з'яўляюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
15-         6-7
15-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 6-7 лістападаhttps://penbelarus.org/

7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску адбудзецца 15-ая юбілейная цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця!

Арганізатары заклікаюць далучацца з усіх канцоў свету! Трансляцыя будзе цэлы дзень: акрамя самой цырымоніі можна паглядзець аўтарскія сустрэчы і дыскусіі.

 Трансляцыя цырымоніі пачнецца 19:00. Ад 14-ай гадзіны можна глядзець трансляцыю спадарожных падзей. 

У праграме (цэнтральнаеўрапейскі час): дыскусія а 14:00 Чаго хочуць пісьменніцы? Жанчыны ў літаратуры, а 15:30 аўтарская сустрэча з Аляксандрам Карнаўхам, у 16:20 аўтарская сустрэча з Дзянісам Трусавыс, а 17:10 аўтарская сустрэча з Арцёмам Шуканавым, а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі «Голас пакалення свабоды», а 19-ай гадзіне пачнецца цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця.

Крыніца: Беларускі ПЭН/юл