Мужчына, які ўчыніў смяротную страляніну ў Кракаве ў суботу, памёр у бальніцы. З моманту шпіталізацыі яго стан медыкі ацэньвалі як крытычны — ён некалькі разоў быў апераваны. Тэрарыст памёр раніцай а 04:30 паводле польскага часу ў панядзелак, 9 лістапада, паведаміў малапольскі ваявода Кшыштаф Кленчар.
— Барацьба за выратаванне жыцця гэтага чалавека працягвалася, нягледзячы на здзейсненае ім зло. Ён перанёс як мінімум тры аперацыі, — сказаў ён.
Кленчар таксама паведаміў пра стан 15 пацярпелых у выніку тэракту.
— Стан 14 чалавек ацэньваецца як стабільны. Адзін з пацярпелых, паліцэйскі, які непасрэдна ўдзельнічаў у затрыманні злачынца, застаецца ў цяжкім стане, аднак учора ён выйшаў з комы, – адзначыў ён.
Страляніну на Галоўнай рынкавай плошчы Кракава ўчыніў 24-гадовы Міхал А. — жыхар горада Астровец Свентакжыскі (190 км на поўнач ад Кракава).
Ахвярамі яго нападу сталі шасцёра чалавек, у тым ліку іншаземцы.
вс