Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Продажы МАЗа ў Расіі знізіліся

09.11.2026 11:10
Па выніках 10 месяцаў аб'ём продажаў МАЗа ў Расіі скараціўся на 8% да 2 тыс. 400 адзінак.
  -5440M9  Euro-6.
Сядзельны цягач МАЗ-5440M9 стандарта Euro-6. фота: Мінскі аўтамабільны завод

Продажы МАЗа ў Расіі знізіліся ў кастрычніку. Па дадзеных «Автостат-Инфо», у мінулым месяцы на расійскім рынку было рэалізавана 235 грузавікоў мінскага завода, што на 30% менш, чым год таму, паведамляе Reform.news.

Па выніках 10 месяцаў аб'ём продажаў МАЗа ў Расіі скараціўся на 8% да 2 тыс. 400 адзінак.

Расійскі рынак грузавікоў у цэлым у кастрычніку склаў 5 тыс. 8 новых машын, што на 21,8% менш, чым год таму. Па выніках 10 месяцаў продажы ўпалі на 14,7% да 42 тыс. 426 грузавікоў.

Лідарам зʼяўляецца на расійскім рынку КамАЗ, які прадаў 14 тыс. 900 грузавікоў, ці на 4% больш, чым год таму. Далей ідзе Dongfeng, чые продажы выраслі на 74% да 3 тыс. 95 адзінак. Замыкае тройку лідараў FAW, які прадаў 2 тыс. 889 машын, што на 18% менш, чым год таму.

вс