Інфляцыя ў Беларусі працягвае расці: у кастрычніку спажывецкія цэны павялічыліся на 0,3% за месяц, а гадавы рост дасягнуў 4,7%. Пра гэта сведчаць звесткі Белстата, на якія звяртае ўвагу Reform.news.
З пачатку года спажывецкія цэны выраслі на 3,9%. Найбольш прыкметна падаражэлі паслугі: за год іх кошт павялічыўся на 8,7%. Нехарчовыя тавары сталі даражэйшыя на 4,4%, харчовыя — на 2,5%.
У кастрычніку рост цэн ахапіў харчовыя і нехарчовыя тавары, якія падаражэлі адпаведна на 0,5% і 0,6%. Паслугі за месяц патаннелі на 0,3%.
Такім чынам, гадавая інфляцыя працягвае набліжацца да ўстаноўленага ўладамі Беларусі мэтавага паказчыка — не больш за 7% за год.
эж