Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ля мяжы з Украінай выйшлі з ладу тры вышкі сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца расійскімі дронамі

09.11.2026 14:02
Гаворка пра аб'екты А1 каля пункта пропуску Майдан у Хойніцкім раёне і МТС у Слабадзе Лельчыцкага раёна ды Грушцы Маларыцкага раёна.
. .
Ілюстрацыя. Рэтранслятар.Фота: fainaidea.com

На поўдні Беларусі перасталі працаваць тры базавыя станцыі мабільнай сувязі паблізу ўкраінскай мяжы. Дзве знаходзяцца ў Гомельскай вобласці, яшчэ адна — у Брэсцкай.

Як паведамляе гомельскае незалежнае выданне  «Флагшток» са спасылкай на службовы тэлеграм-канал аператара Becloud, станцыі выйшлі са строю паміж 21 кастрычніка і 3 лістапада.

Гаворка пра аб'екты А1 каля пункта пропуску Майдан у Хойніцкім раёне і МТС у Слабадзе Лельчыцкага раёна ды Грушцы Маларыцкага раёна. Апошняя вышка размешчаная прыкладна за 12 кіламетраў ад мяжы. Пра аднаўленне працы аб'ектаў пакуль не паведамлялася.

Гэтыя станцыі прыцягваюць увагу праз магчымую ваенную ролю. Раней украінскія ўлады і вайскоўцы сцвярджалі, што беларускія памежныя вышкі могуць выкарыстоўвацца для перадачы сігналаў кіравання расійскімі беспілотнікамі, якія атакуюць Украіну. Аднак сувязь менавіта гэтых трох станцый з дронамі не пацверджаная, як і прычыны іх адключэння.

Раней паведамлялася пра пашкоджанне яшчэ адной вышкі МТС у суседнім Тонежы. Тады аператар планаваў аднаўленчыя работы.

эж