Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Закрыты чат адвакатаў Мінскай гарадской калегіі прызналі экстрэмісцкім

10.11.2026 14:12
Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць адвакатуру.
Ілюстрацыйнае фотаObraz jessica45 z Pixabay/CC0

ПРаваабронцы паведамляюць, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ды пераслед адвакатаў праз крымінальныя справы і пазбаўленне ліцэнзій, і таксама праз ціск на прафесійныя супольнасці. На гэты раз экстрэмісцкім прызналі закрыты чат адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў (МГКА) у Viber.

Паводле дадзеных Правабарончага цэнтру «Вясна», у зняволенні застаюцца сем беларускіх адвакатаў: Дзмітрый Лаеўскі, Юлія Нікіціна, Віталь Брагінец, Юлія Юргілевіч, Аляксей Бародка, Сяргей Хлыстоў і Андрэй Балмакоў (з сакавіка 2025 года).

Агулам з 2020 года палітычна матываванаму крымінальнаму пераследу падвергліся не менш за 16 беларускіх адвакатаў. Сотні адвакатаў пазбавіліся права займацца прафесіяй на падставах, непрымальных у дэмакратычным грамадстве.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл