Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уздоўж мяжы з Беларуссю Украіна вядзе інжынерныя і фартыфікацыйныя работы

10.11.2026 15:19
Гэта робіцца на выпадак кардынальнай змены сітуацыі, актыўных дзеянняў з боку Беларусі.
Ілюстрацыйнае фотаTomasz Waszczuk/PAP

Украінскія памежнікі і адпаведныя службы працягваюць умацоўваць абарончыя пазіцыі ўздоўж усёй працягласці мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка.

Ён адзначыў, што зараз актыўных дзеянняў з боку Беларусі на агульнай мяжы пакуль не назіраецца. Прымаемыя меры неабходныя для надзейнай абароны на выпадак кардынальнай змены сітуацыі.

Раней паведамлялася, што на поўдні Беларусі былі выведзеныя са строю тры перадаючыя прылады сотавых аператараў: дзве ў Гомельскай вобласці, адна ў Брэсцкай. Усе вышкі стаяць непадалёк ад мяжы з Украінай.

Крыніца: «Позірк. Навіны пра Беларусь»/юл