У злітай базе Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расеі ёсць звесткі як наймен ей пра паўтары тысячы ўраджэнцаў Беларусі, чые смерці звязаныя з вайной ва Украіне, падлічыла Радыё Свабода.
Пра гэта сведчаць дадзеныя, якія апублікавалі хакеры Silent Crow. Калі яны пацвердзяцца, гэта будзе азначаць, што расейская агрэсія супраць Украіны — самая смяротная для беларусаў вайна з часоў Другой сусветнай.
Раней паведамлялася, што на баку Расеі загінулі сама меней 700 грамадзян Беларусі, якія ваявалі паводле кантракту ў расейскай арміі.
Звесткі аб загінулых ураджэнцах Беларусі ёсць у матэрыялах, якія атрымалі беларуская хакерская група «Кібэрпартызаны» і праўкраінская група Silent Crow у выніку ўзлому IT-інфраструктуры «Расстату» — Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расеі.
Крыніца: Радыё Свабода/юл