Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія ўлады імкнуцца цэнзураваць сацыяльныя сеткі

12.11.2026 16:12
На Мазырскім НПЗ працаўнікоў папярэдзілі аб адказнасці за падпіскі і каментары ў TikTok.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе працаўнікоў папярэджваюць аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за каментары і падпіскі на перасыланне матэрыялаў з недзяржаўных крыніц, піша MAYDAY.TEAM.

Спецыяліст аддзелу ідэалагічнай і інфармацыйнай працы Зміцер Захаранка папярэдзіў, што «экстрэмісцкія рэсурсы» у TikTok могуць быць візуальна падобнымі да «афіцыйных» крыніц інфармацыі, таму трэба быць асцярожнымі. Ён папярэдзіў аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за каментары і перасылку кантэнту з недзяржаўных рэсурсаў.

Пачынаючы з верасня ідэалагічны аддзел паслядоўна праводзіць прафілактычныя гутаркі на тэмы «процідзеяння экстрэмізму» па чарзе ва ўсіх падраздзяленнях нафтаперапрацоўчага заводу.

У сярэдзіне кастрычніка завод наведаў прадстаўнік Следчага камітэта, які папярэдзіў, што перадача фатаграфій у сацсетках і перадача інфармацыі пра працу заводу тэлеграм-каналам можа трактавацца як распаўсюджванне забароненых матэрыялаў і будзе мець прававыя наступствы.

юл