На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе працаўнікоў папярэджваюць аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за каментары і падпіскі на перасыланне матэрыялаў з недзяржаўных крыніц, піша MAYDAY.TEAM.
Спецыяліст аддзелу ідэалагічнай і інфармацыйнай працы Зміцер Захаранка папярэдзіў, што «экстрэмісцкія рэсурсы» у TikTok могуць быць візуальна падобнымі да «афіцыйных» крыніц інфармацыі, таму трэба быць асцярожнымі. Ён папярэдзіў аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за каментары і перасылку кантэнту з недзяржаўных рэсурсаў.
Пачынаючы з верасня ідэалагічны аддзел паслядоўна праводзіць прафілактычныя гутаркі на тэмы «процідзеяння экстрэмізму» па чарзе ва ўсіх падраздзяленнях нафтаперапрацоўчага заводу.
У сярэдзіне кастрычніка завод наведаў прадстаўнік Следчага камітэта, які папярэдзіў, што перадача фатаграфій у сацсетках і перадача інфармацыі пра працу заводу тэлеграм-каналам можа трактавацца як распаўсюджванне забароненых матэрыялаў і будзе мець прававыя наступствы.
юл