Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чыноўнікі сталі лідарамі па росце даходаў

12.11.2026 16:12
Заробкі чынавенства павялічыліся больш чым на 12% і амаль у два разы вышэйшыя за сацыяльную сферу.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Steve Buissinne z Pixabay/CC0

Паводле дадзеных Белстата за студзень-верасень 2026 года, рэальныя заробкі ў сферы дзяржаўнага кіравання ўзляцелі адразу на 12,5% у параўнанні з мінулым годам.

Чыноўнікі занялі ганаровае трэцяе месца па тэмпах росту даходаў па ўсёй краіне. Сёлета ў сферы дзяржаўнага кіравання рост рэальных заробкаў слаў +12,5% з сярэдняй намінальнай зарплатай — 3758,3 беларускіх рублёў.

Для параўнання па эканоміцы ў цэлым рост рэальных заробкаў склаў 7,7%, а сярэдняя намінальная зарплата па краіне — 2996 рублёў.

Яшчэ сёлета заробкі раслі ў сацыяльнай сферы, тут зафіксаваны рост на 16,0%, але сярэдняя зарплата моцна адстае ад чыноўніцкай — усяго 1970 рублёў.

Крыніца: «Экономика Беларуси»/юл