Дэпутатка Еўрапейскага парламенту 10-га склікання Малгажата Гасеўская назвала яе катастрафічнай.
— З 2020 года як мінімум 10 201 чалавек сутыкнуліся з палітычна матываванымі крымінальным пераследам, і як мінімум 8 807 з іх былі асуджаныя, у тым ліку завочна. Гэтыя лічбы сведчаць аб тым, што, нягледзячы на перыядычнае вызваленне палітычных зняволеных, палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі застаюцца сістэматычнымі і шырока распаўсюджанымі. Незалежная палітычная дзейнасць была задушаная. Праваабарончыя арганізацыі былі ліквідаваныя або вымушаныя пакінуць краіну.
Падчас дыскусіі перад еўрадэпутатамі выступіў старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
— Што датычыцца з сітуацый з правамі чалавека ў Беларусі, на сённяшні дзень яна застаецца стабільна кепскай, рэпрэсіі працягваюцца. Мы фіксуем 900 палітычных зняволеных — гэта мінімальныя колькасць людзей, пра якіх мы ведаем. Яшчэ некалькі сотняў людзей сядзяць у невядомасці. Улады гэта робяць спецыяльна, асабліва ў апошнія гады, каб схаваць рэальны маштаб рэпрэсіяў, якія зараз адбываюцца ў Беларусі. Сапраўдны маштаб рэпрэсій — велізарны, тое, што адбываецца ў Беларусі ў апошнія шэсць гадоў, мы не перажывалі з канца сталінскіх чыстак.
Праваабаронца падзякаваў за ўвагу да сітуацыі ў Беларусі з боку Еўрапарламенту, за непрызнанне Лукашэнкі легітымным прэзідэнтам, за санкцыйны ціск на рэжым, і за падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл.
юл