Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская заклікала прэм’ера Канады не дапусціць перадачы Беларусі пад кантроль Расіі

13.11.2026 09:20
Асобна бакі абмеркавалі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку абмежаванні на беларускія калійныя ўгнаенні. 
       -   , , 12  2026 .
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністр Канады Маркам Карні, Дублін, 12 лістапада 2026 г. https://t.me/tsikhanouskaya

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні будучыню Беларусі і перамовы аб завяршэнні вайны ва Украіне. Сустрэча адбылася 12 лістапада ў Дубліне на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці. Пра гэта паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай. 

Ціханоўская падкрэсліла, што мір не павінен дасягацца коштам незалежнасці іншых народаў. «Беларусь не павінна стаць суцяшальным прызам для Пуціна і разменнай манетай», — заявіла палітык, дадаўшы, што без свабоднай і незалежнай Беларусі немагчыма забяспечыць трывалую бяспеку ў рэгіёне.

Асобна бакі абмеркавалі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку абмежаванні на беларускія калійныя ўгнаенні. Канада ўвяла іх у 2021 годзе, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны пашырыла санкцыі на беларускія прадпрыемствы калійнага сектара. 

Святлана Ціханоўская падзякавала Канадзе за падтрымку беларускага народа і грамадзянскай супольнасці.

эж