У 22-і пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі могуць уключыць забарону на ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах на тэрыторыі ЕС. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў.
Еўракамісія плануе прадставіць новы пакет да пасяджэння Еўрапейскай рады 26–27 лістапада. Сярод іншых магчымых мер — абмежаванні для банкаў, крыптавалют і платформаў, а таксама барацьба з абыходам санкцый праз трэція краіны.
Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заявіла Reuters, што спартыўныя абмежаванні важныя, бо расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае міжнародныя спаборніцтвы, каб дэманстраваць статус і прызнанне Расіі. Паводле яе, таксама абмяркоўваюцца візавыя абмежаванні для расіян, якія раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях.
pap/эж