Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У інтэрнэце з'явілася база фаварытаў Лукашэнкі

13.11.2026 12:35
У далейшым стваральнікі абяцаюць папаўняць базу.
  ,    .
Памеранскі шпіц Умка, Лукашэнка і яго генералы.скрыншот/Пул першага

Базу фаварытаў Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння апублікавала ў інтэрнэце выданне «Бюро».

Стваральнікі адзначаюць, што за 30 гадоў кіравання Лукашэнкі ў Беларусі ўтварылася кола людзей, якія атрымліваюць выгады для сябе і блізкіх за кошт доступу да Лукашэнкі і яго блізкага атачэння. Гэта чыноўнікі, сілавікі, бізнесоўцы, грамадскія дзеячы ды іншыя. Гаворка ідзе не толькі пра непасрэднае ўзбагачэнне, але і пра ўладу, уплыў, доступ да закрытых рэсурсаў, імунітэт ад адказнасці, а таксама перавагі для сваякоў, бізнэс-партнёраў і пратэжэ, паведамляе «Еўрарадыё».

Напачатку ў базу ўнеслі профілі 20 чалавек: членаў сям’і Лукашэнкі, сілавікоў, бізнэсоўцаў, грамадскіх дзеячаў. У яе ўвайшлі, напрыклад, Ірына Абельская, Дзмітрый Баскаў, Людміла Няронская, Віктар Шэйман ды іншыя.

У далейшым стваральнікі абяцаюць папаўняць базу.

вс