У ізалятары часовага ўтрымання Докшыцкага РАУС Віцебскай вобласці знайшлі цела мужчыны, паведамляе «Наша Ніва».
Трагедыя адбылася некалькі дзён таму ў будынку раённага аддзела міліцыі. Мужчыну пасадзілі ў камеру ізалятара, а ў тую ж ноч ён, як мяркуецца, павесіўся на ўласных штанах.
Паводле непацверджаных звестак, 60-гадовы мужчына пражываў у аграгарадку Параф'янава Докшыцкага раёна.
Пакуль невядома, па якой прычыне мужчына знаходзіўся ў ізалятары, ці быў ён затрыманы ў межах крымінальнай ці адміністрацыйнай справы.
Начальнік Докшыцкага РАУС падпалкоўнік Дзмітрый Курыленка быў прызначаны на пасаду 2 лістапада 2026 года. Такім чынам, трагедыя адбылася менш як праз два тыдні пасля яго прызначэння.
вс