Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская заклікала генсека АБСЕ пачынаць дыялог з Мінскам з вызвалення палітвязняў

14.11.2026 14:34
«Важна, каб кожны кантакт з рэжымам дапамагаў дамагчыся канкрэтных вынікаў — вызвалення людзей».
Святлана Ціханоўская@tsikhanouskaya

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне.

Падчас размовы 13 лістапада яна заклікала кіраўніка арганізацыі выкарыстоўваць кантакты з уладамі Беларусі для вызвалення палітычных зняволеных, поўнага спынення рэпрэсій і садзейнічання спыненню расійскай вайны супраць Украіны.

— Важна, каб кожны кантакт з рэжымам дапамагаў дамагчыся канкрэтных вынікаў — вызвалення людзей, спынення пераследу і крокаў да міру, — падкрэсліла Ціханоўская. Асобна бакі абмеркавалі нядаўні візіт Сінірліаглу ў Мінск.

Нагадаем, 3–4 лістапада генсек АБСЕ наведаў Беларусь упершыню з 2019 года. Ферыдунам Сінірліаглу сустрэўся з дыктатарам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым, а таксама выступіў на Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

Раней Святалана Ціханоўская папярэджвала, што сустрэчы высокага ўзроўню без канкрэтных змен могуць спрыяць міжнароднай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

эж

Ціханоўская выказала надзею, што Чэхія працягне крокі па падтрымцы беларусаў

13.11.2026 16:02
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі дзейнасць Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, перспектывы далейшага супрацоўніцтва з Чэхіяй і сітуацыю ў рэгіёне.