Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Памятнік жэртвам фашызму». У Азарычах з’явіўся дзіўны ўказальнік

16.11.2026 15:03
Выглядае, што рускія словы проста запісаныя беларускімі літарамі.
  :     .
«Памятнік жэртвам фашызму»: у Азарычах з’явіўся дзіўны ўказальнік.Крыніца: threads.com/@ruslan.czyk

У гарадскім пасёлку Азарычы Гомельскай вобласці заўважылі турыстычны ўказальнік з дзіўным надпісам «памятнік жэртвам фашызму». Фота апублікаваў карыстальнік, спытаўшы ў падпісчыкаў: «Ці ёсць тут памылка?»

Відаць, гаворка ідзе пра мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці, які знаходзіцца ў ваколіцах пасёлка, піша «Наша Ніва».

Выглядае, што рускія словы проста запісаныя беларускімі літарамі.

У каментарах карыстальнікі напісалі, што, канечне, правільна павінна быць «помнік ахвярам», але таксама з'явілася шмат іранічных каментароў тыпу «помнік жэртвам дзяржаўнага двухмоўя».

вс