Таваразварот у розніцу павялічваецца ў Беларусі цягам усяго года, і за 10 месяцаў вырас на 8,9 %.
Штодня кожны беларус пакідаў у крамах і на рынках у сярэднім 34,8 рубля (летась — 31,4 рубля), паведамляе «Белсат» са спасылкай на Белстат.
Пры гэтым грамадскае харчаванне так хутка не расце. Абарот рэстаранаў і кавярняў павялічыўся на 1,8 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Летась, напрыклад, рост склаў 5,2 %.
Спажывецкі бум звязаны з ростам заробкаў: чым больш грамадзяне атрымліваюць, тым больш выдаткоўваюць на пакупкі. Аднак грошы дастаюцца беларусам не дзякуючы, напрыклад, імкліваму росту эканомікі ці прадукцыйнасці працы, а з увагі на дэфіцыт працаўнікоў.
Працадаўцы вымушаныя павышаць заробкі, каб або наняць некага, або ўтрымаць ужо нанятых работнікаў.
вс