Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з Алесем Бяляцкім

17.11.2026 08:35
17 лістапада ў Нацыянальным інстытуце імя Асалінскіх (Ossolineum) пройдзе сустрэча з праваабаронцам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім.
      , ,          2022 .
Алесь Бяляцкі — легенда беларускага дэмакратычнага руху, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года.Foto: Tomasz Waszczuk/PAP

Размову з ім правядзе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. Удзельнікі таксама змогуць пагаварыць пра кнігу «Алесь».

Сустрэча пройдзе па-беларуску з перакладам на польскую мову. Месца сустрэчы: Уроцлаў, плошча  Nankiera 17, уваход з боку Барочнага саду.

Уваход бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.

Кніга ўспамінаў «Алесь» была на днях прадстаўленая ў Варшаве ў рамках фестывалю «Прадмова».

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл