У Універсітэце імя Марыі Кюры-Складоўскай (UMCS) у Любліне эксперты абмяркоўваюць пытанні інфармацыйнай бяспекі, маніпуляцый у інтэрнэце, а таксама спосабы барацьбы з дэзінфармацыяй і грамадскім расколам. Яны ўдзельнічаюць у навуковай канферэнцыі пад назвай «Украіна і кібербяспека: унутраныя лічбавыя пагрозы».
«Расія і Беларусь праводзяць інфармацыйныя аперацыі, накіраваныя, у прыватнасці, на паглыбленне расколу ўнутры Польшчы», — адзначае прафесар Агнешка Дэмчук (Agnieszka Demczuk) з кафедры палітычных сістэм і правоў чалавека UMCS у Любліне.
— Істотнай функцыяй, задачай гэтых аперацый уплыву, з’яўляецца паніжэнне даверу грамадзян да ўласнай дзяржавы, каб адабраць у іх веру ў тое, што дзяржава моцная, што яна спраўляецца з цяжкасцямі. Многія з нас знаходзяцца ў сваім інфармацыйным пухіры, і вельмі цяжка пераскочыць з пухіра «А» у пухір «Б». Таму вялікая просьба, зварот да ўсіх прадстаўнікоў палітычнага класу: каб працаваць не столькі на поспех сваёй партыі, колькі будаваць нацыянальнае адзінства. Цяпер гэта вельмі цяжка.
Навуковая канферэнцыя праходзіць на факультэце паліталогіі і журналістыкі UMCS.
IAR/нг