Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З пачатку года даходы лясгасаў Беларусі ад замежнага паляўнічага турызму перавысілі $1 млн

18.11.2026 13:30
У Мінлясгасе расказалі, якія віды жывёл прывабліваюць на паляванне замежных паляўнічых.
.    .
Паляўнічы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.IgorKocka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлетнія даходы ад лясгасаў Беларусі ад замежнага паляўнічага турызму перавысілі $1 млн, паведаміў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз, словы якога цытуе дзяржагенцтва «БЕЛТА».

У Мінлясгасе расказалі, як у Беларусі змянілася колькасць паляўнічых відаў жывёл. Аляксандр Казарэз адзначыў, што даходы ад аказання такіх паслуг павялічваюцца.

— Калі ў мінулым годзе за ўвесь сезон зарабілі $1 млн, то ў 2026-м столькі атрымалі ўжо да пачатку лістапада, — расказаў ён.

Паводле чыноўніка, усё больш паляўнічых, асабліва замежных, прываблівае паляванне на высакароднага аленя. Карыстаецца попытам паляванне на лася, зубра. Выклікае цікавасць паляванне на мядзведзя, якое было дазволена ў 2025 годзе пасля шматгадовай забароны.

— У мінулым годзе здабылі 37 мядзведзяў, у гэтым плануем здабыць 65. Магчыма, лічба яшчэ павялічыцца, бо былі ўнесены змяненні ў адпаведную інструкцыю. Ужо больш як палавіна ліміту здабыта, — адзначыў Аляксандр Казарэз.

У мінулым годзе ў цэлым даходы ад паляўнічага турызму склалі каля 17 млн рублёў. Прагназуецца, што па выніках 2026 года гэтая лічба вырасце.

аз