Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чарговы беларус загінуў на вайне ва Украіне

20.11.2026 14:12
19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай.
  , ,
Целы расійскіх салдат, Курдзюмоўка, Данецкая вобласцьScreenshot/Kurt & Company/https://t.me/kurt_compani_group

«Нашай Ніве» стала вядома імя чарговага беларуса, які загінуў на вайне супраць Украіны. Гэта зусім юны Андрэй Шматкоў з Брэста, сын мясцовай бібліятэкаркі і электрыка.

Хлопец скончыў школу ў 2023 годзе, але замест студэнцкага жыцця абраў шлях аднаразовага штурмавіка.

Андрэй нарадзіўся ў снежні 2005 года. Калі пачалася поўнамаштабная вайна, Шматкоў яшчэ вучыўся ў старэйшай школе, якую скончыў восенню 2023-га.

Што далей адбывалася ў яго жыцці, невядома, але ў снежні 2024-га, адсвяткаваўшы сваё 19 гадоў, Шматкоў паехаў ваяваць за Пуціна.

І пражыў, як і ўсе такія штурмавікі, зусім нядоўга. Ужо ў студзені 2025 года беларус загінуў пад Курдзюмаўкай на Данеччыне.

Дарэчы, ва ўзламаных базах Расстата ўтрымліваецца інфармацыя пра дзясяткі беларусаў, якія загінулі пры спробе захапіць згаданы пасёлак.

Крыніца: «Наша Ніва»/юл