Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ігар Тышкевіч: Шантажавалі будучым жонкі і станам яе мамы

21.11.2026 11:46
Палітычны аналітык, муж асуджанай на 10 гадоў Вольгі Харламавай расказаў пра спробы вярбоўкі з боку КДБ.
Палітычны аналітык Ігар Тышкевічhttps://www.facebook.com/Ihar.Tyshkevich

Учора стала вядома пра жорсткі прысуд палітолагу і медыяаналітыку Вользе Харламавай — 10 гадоў калоніі. Яе муж, палітычны аналітык, які жыве ва Украіне, Ігар Тышкевіч, расказаў у допісе на Facebook пра спробу КДБ завербаваць яго.
 
— Так, мая жонка, Харламава Вольга, учора атрымала прысуд — 10 гадоў пазбаўлення волі і досыць вялікі штраф. Ключавы артыкул — здрада дзяржаве. Яна была затрыманая (з другой спробы) КДБ Беларусі 26 чэрвеня 2025 года. Праз 2 гадзіны пасля затрымання яе «папрасілі» набраць мяне. Далей была амаль трохгадзінная спроба вярбоўкі і шантажу. Пры гэтым шантажавалі «будучыняй вашай жонкі і станам яе мамы», — гаворыцца ў паведамленні.

Ігар Тышкевіч патлумачыў, што маці Вольгі цяжка хворая, і гэта быў адзін з асноўных «якараў», якія трымалі яе ў Беларусі.

— КДБ цікавіла інфармацыя пра беларусаў, якія ваююць на баку Украіны, але найбольш — мае кантакты ва ўкраінскай палітыцы, дзяржорганах і структурах, якія сёння з'яўляюцца часткай Сіл абароны Украіны. І мой аналіз, — напісаў аналітык.

юл