У пункце пропуску «Новая Гута» ў Гомельскай вобласці Беларусі адбыўся чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў у вайне Расіі супраць Украіны. Расійскі бок перадаў 250 целаў, украінскі — 22. Пра гэта паведамляе беларускае прапагандысцкае агенцтва БелТА.
Паводле дзяржаўнай прапаганды, з дапамогай Беларусі ўжо арганізавалі больш за 70 такіх абменаў. Расійскія і ўкраінскія ўлады пакуль не пацвердзілі інфармацыю пра апошнюю перадачу.
Суадносіны колькасці целаў, якія перадаюць бакі, не абавязкова адлюстроўваюць рэальныя страты ў вайне: на магчымасць эвакуацыі ўплываюць баявыя ўмовы і становішча войскаў на фронце.
Украіна раней заяўляла, што сярод перададзеных ёй целаў знаходзіліся і расійскія вайскоўцы, пра што сведчылі знойдзеныя дакументы, паведамляе «Радыё Свабода». Таксама вядома прынамсі пра двух загінулых беларусаў, чые целы не могуць эвакуяваць з месца гібелі больш за тры гады.
эж