У Нарачы ўшануюць памяць жонкі польскага прэзідэнта Леха Качыньскага Марыі, якая была ахрышчаная ў мясцовым касцёле.
22 жніўня ў касцёле святога апостала Андрэя ў Нарачы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць Марыі Качыньскай.
10 красавіка 2010 года пад Смаленскам у авіякатастрофе польскага ўрадавага самалёта Ту-154М загінула 96 чалавек. Сярод загінулых – прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя Качыньская, у дзявоцтве Мацкевіч.
Марыя Алена Мацкевіч, дачка Чэслава Мацкевіча і Лідзіі Пішчакі, нарадзілася 21 жніўня 1942 года ва ўрочышчы Махава пад Кабыльнікам (сёння вёска Нарач) і была ахрышчаная 27 верасня ў мясцовым касцёле святога Андрэя. Адпаведны запіс захаваўся ў метрычнай кнізе парафіі святога Бернарда ў польскім Сопаце, дзе будучая прэзідэнцкая пара ўзяла шлюб.
Паколькі дом сям’і Мацкевічаў – леснічоўка ў ваколіцах Нарачы – да сённяшняга дня не захаваўся, то адзіным месцам для ўшанавання памяці Марыі Качынскай з’яўляецца касцёл, у якім яна была ахрышчаная.
З ініцыятывай усталяваць у храме мемарыяльную дошку выступіла Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, звярнуўшыся з адпаведнай прапановай да беларускіх дзяржаўных уладаў і ўладаў Рыма-каталіцканга касцёла ў Беларусі.
паводле catholic.by/вс