Гэтым скарыстаўся кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, абвясціўшы правядзенне пікета ля ГУМа, піша «Наша Ніва».
Мэтай былі зусім не подпісы, а напамін пра падзеі дваццацігадовай даўніны, калі былі выкрадзеныя і забітыя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.
На пікет сабралася каля пятнаццаці чалавек. Прыкладна столькі ж было і сцягоў. Самых розных: і АГП, і БХД, і Народнай грамады, і з варыяцыяй «Пагоні».
Падчас пікета выступіў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, які нагадаў, што 20 гадоў таму эскадронамі смерці былі скрадзеныя і забітыя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Перад гэтым быў забіты Юрый Захаранка, знішчаны журналіст Зміцер Завадскі. Таксама быў забіты Генадзь Карпенка, Алег Бебенін, чыя смерць была інсцэніраваная пад самагубства. Актывіст падкрэсліў, што за ўсе гэтыя забойствы ўладам давядзецца адказаць.
Міліцыя на пачатку не праяўляла ніякай цікавасці да пікету. Аднак праз 20 хвілін да пікетоўцаў падышлі прадстаўнікі выбарчай камісіі ды міліцыянт. Яны заявілі, што на выбарчым пікеце можа быць толькі інфармацыя пра кандыдатаў у дэпутаты. Пасля чаго актывісты схавалі большасць партрэтаў зніклых палітыкаў.
юл