Беларуская Служба

Беларускія аўдыёкнігі сталі агульнадаступнымі

19.09.2019 13:57
На дыску змешчана беларуская класіка, кнігі са школьнай праграмы і сучасная беларуская проза.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock.com/mayk.75

Да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце аўдыёкнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа», паведамляе Наша Ніва.

У раздзеле «Беларуская класіка» - творы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна і Івана Навуменкі.

Творы школьнай праграмы для вучняў 5-11 класаў знаходзяцца ў раздзеле «Бібліятэка школьніка».

«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыёзапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.

Спампаваць аўдыёкнігі можна, прайшоўшы па спасылцы.

вс/аев