Беларуская Служба

«Колабайк» запускае велашэрынг у Брэсце

19.09.2019 14:48
Як мяркуецца, да 1000 ровараў «Колабайк» з'явяцца ў Брэсце вясной 2020 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/Radek Pietruszka

Кампанія «Колабайк» дамовілася з брэсцкімі ўладамі аб запуску велашэрынгу ў Брэсце. Як мяркуецца, да 1000 ровараў «Колабайк» з'явяцца ў Брэсце вясной 2020 года. У рамках пілотнага праекта 50 ровараў для велашэрынгу сэрвіс гатовы даць Брэсту ўжо гэтай восенню.

Напярэдадні, 18 верасня, ровары пратэставалі прадстаўнікі Брэсцкага гарвыканкама на чале з першым намеснікам старшыні Вадзімам Краўчуком, як перадае «Еўрарадыё» са спасылкай на «Віртуальны Брэст». Чыноўнікі засталіся імі задаволеныя.

«Колабайк» таксама думае ўвесці для Брэста 15-хвілінную тарыфікацыю замест 30-хвіліннай, як у Мінску, – 50 капеек за 15 хвілін выкарыстання ровара.

У Мінску «Колабайк» размясціў 3000 пракатных ровараў і 250 электрасамакатаў. Цана – 1 рубель за 30 хвілін карыстання. Сэрвіс велашэрынгу адрозніваецца ад звычайнага пракату тым, што ровар можна браць у арэнду і пакідаць пасля выкарыстання ў любым пункце горада. Працуе велашэрынг праз мабільную праграму.

вс/аев

здымак мае ілюстрацыйны характар