Беларуская Служба

Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтр у прапагандзе ЛГБТ

23.10.2019 13:46
Хрысціянскі палітык заклікае выдаліць з Рады ПЭН-цэнтра «групоўку марксісцкіх камісараў».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Marc Bruxelle/shutterstock

Палітык і літаратар Павел Севярынец звярнуўся з адкрытым лістом да сяброў Беларускага ПЭН-цэнтра. Ліст апублікаваны напярэдадні з'езду арганізацыі, які пройдзе 26 кастрычніка, паведамляе «Еўрарадыё».

Сёлета ўвесну стала вядома, што Севярынца выключылі са складу ПЭН-цэнтра. Кіраўніцтва арганізацыі заяўляе, што ён не плаціў членскія складкі. Сам Севярынец, які зʼяўляецца сустаршынёй аргкамітэта партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», тады тлумачыў, што перастаў плаціць складкі, бо ў ПЭНе ладзяцца «мерапрыемствы, звязаныя з прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця».

У цяперашнім лісце Севярынец піша, што ў кіраўніцтве ПЭН-цэнтра сабралася лявацкая група, якая пераследуе хрысціян. «У ПЭНе атабарылася каля дваццаці чалавек «левых» – агрэсіўная крыклівая меншасць. Іх ідэалогія – культурны марксізм і прапаганда ЛГБТ. Бога няма. Усё дазволена (...)», – напісаў Севярынец.

Ён падкрэслівае, што Рада ПЭН-цэнтра не прыняла ў шэрагі арганізацыі восем з дзевяці хрысціянскіх літаратараў, якія падавалі заявы.

Па словах Севярынца, падтрымліваючы ЛГБТ, ПЭН-цэнтр падыгрывае расійскай прапагандзе і адштурхоўвае вернікаў у бок Масквы.

Ён лічыць, што «на з’ездзе прыстойным беларускім паэтам, пісьменнікам і публіцыстам, якіх у ПЭНе большасць, трэба выдаліць з Рады групоўку марксісцкіх «камісараў».

вс