Беларуская Служба

У жыхароў Мінска выявілі мноства незарэгістраваных сабак

28.11.2019 08:51
За дзевяць месяцаў гэтага года супрацоўнікі ЖЭУ выявілі 257 незарэгістраваных сабак.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

У шматкватэрных дамах беларускай сталіцы сёлета перастала скарачацца колькасць сабак і нават заўважная тэндэнцыя да яе павелічэння. Як паведамляе minsknews.by, на 1 кастрычніка 2019-га ў жыллёвых службах было зарэгістравана 7384 сабакі. З пачатку года іх стала больш на 176. У пачатку 2013-га сабак у дамах налічвалася больш за 12 тысяч. Але ў наступныя гады іх колькасць няўхільна зніжалася і ў пачатку 2018-га яна складала каля 7 тысяч.

Мінчукі мусяць зарэгістраваць сабаку на працягу трох дзён з часу набыцця, але не ўсе выконваюць гэта патрабаванне. За дзевяць месяцаў гэтага года супрацоўнікі ЖЭУ выявілі 257 незарэгістраваных сабак. Іх уладальнікаў не пакаралі, а далі тры дні для выпраўлення парушэння.

эж