Беларуская Служба

Фігуранты «справы прафсаюзаў» патрапілі пад амністыю

28.11.2019 08:55
24 жніўня 2018 году суд Савецкага раёну Мінска прызнаў старшыню незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і былога галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка вінаватымі ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў» .
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstocj/3drenderings

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку на год скарацілі тэрмін «хатняй хіміі».

Пракурор Цэнтральнага раёну Мінску апавясціў лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча пра тое, што апошні трапляе пад дзеянне закона аб амністыі, прынятага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аналагічнае паведамленне ад пракурора Фрунзенскага раёна атрымаў і Ігар Комлік, паведамляе spring96.org.

Праваабаронцы заклікаюць перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі адносна крымінальнага прысуду, вынесенага лідэрам прафсаюза РЭП Ігару Комліку і Генадзю Фядынічу.

24 жніўня 2018 году суд Савецкага раёну Мінска прызнаў старшыню незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і былога галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка вінаватымі ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў» (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Прысуд - абмежаванне волі тэрмінам на 4 гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці і забаронай займаць кіруючыя пасады на 5 гадоў.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з абвінавачаных 47 560 рублёў, а таксама судовыя выдаткі ў памеры 1400 рублёў.

эж