Беларуская Служба

Ад падатковага манеўру беларускія НПЗ да 2025 года страцяць 5 млрд 800 млн долараў

28.11.2019 17:01
Падатковы манеўр пачаўся ў нафтавай галіне Расіі ў 2015 годзе, ён працягнецца да 2025 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Беларускія НПЗ («Нафтан» і Мазырскі НПЗ) за 2019 год страцяць ад расійскага падатковага манеўру ў нафтавай галіне 320 млн долараў. А за 2019-2024 гады гэтыя страты складуць 5 млрд 800 млн долараў пры сусветнай цане нафты 60 долараў за барэль. Такія лічбы назваў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Бунакоў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва БелТА.

Пры гэтым, як падкрэсліў спецыяліст, кошт паставак нафты складае ўжо 80% ад сусветнага ўзроўню.

У выніку падатковага манеўру для беларускіх НПЗ штогод будзе павышацца кошт нафты (пры сусветнай каціроўцы 60 долараў за адзін барэль нафта штогод будзе расці ў цане на 17 долараў 70 цэнтаў за адну тону). А з 2024 года пастаўкі выйдуць на сусветны кошт, у выніку чаго істотна пагоршыцца эканамічнае становішча беларускіх заводаў.

Падатковы манеўр пачаўся ў нафтавай галіне Расіі ў 2015 годзе, ён працягнецца да 2025 года.

вс