У цяперашні час сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў няма нікога, хто б сумняваўся ў асобе кіраўніка дзяржавы, заявіла дэпутат Алена Анісім на адкрытай сустрэчы, арганізаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.
Адказваючы на пытанне, ці змогуць новаабраныя дэпутаты ў пэўны момант перайсці ў лагер апазіцыі, Анісім спачатку ўдакладніла, у апазіцыю да прэзідэнта ці да сістэмы. Паводле яе словаў, гэта зусім розныя рэчы.
«Калі прэзідэнт будзе ініцыяваць змены ў сістэме, яны ўсе будуць за», – упэўненая дэпутат. (...) «Яны могуць прызнаваць нейкія негатыўныя моманты ў сістэме, але ніхто з іх не стане ў апазіцыі Лукашэнку», – сказала Алена Анісім.
«Адпаведна, калі сам Аляксандр Рыгоравіч будзе ініцыяваць перадачу ўлады, яны ўсе будуць пляскаць у далоні і разам з ім ажыццяўляць гэтую перадачу ўлады. На сённяшні дзень няма ніводнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, хто сумняваўся б у асобе кіраўніка дзяржавы», – заявіла парламентарый.
вс