Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэм'ер-міністра, а Аляксандра Турчынава, які займаў гэтую пасаду, губернатарам Мінскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, інфармуе «Тэлеграф».
Пасада міністра эканомікі пакуль застаецца вакантнай. Цяперашні кіраўнік Міншчыны Анатоль Ісачанка пакідае пасаду па стане здароўя.
З кіраўніком Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў яго прызначэнне старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі на наступныя 4 гады.
Прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась ужо прызначаны Генсакратаром АДКБ з 1 студзеня 2020 года. Акрамя таго, Мінск у наступным годзе будзе старшынстваваць у Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы і сустаршынстваваць у СНД.
«Мы фактычна ўзначалім увесь Савецкі Саюз», – сказаў Лукашэнка.
вс