Гурт «Без Білета» ў хуткім часе афіцыйна перастане існаваць: музыкі развітаюцца са сцэнай 28 снежня ў «Мінск-Арэне», паведамляе партал naviny.by.
У гэты дзень пад дахам самай вялікай пляцоўкі краіны збяруцца склады групы розных гадоў і прагучаць песні з розных альбомаў.
Напярэдадні гурт адкатаў тур па мінскіх падземным пераходах, арганізуючы нечаканыя флэшмобы ў найбольш людных месцах горада. «Без Білета» аддалі даніну гораду, у якім яны жылі і гралі музыку 20 гадоў.
Музыкі гатовы падзяліцца прафесійным вопытам і на аснове тура параіць найбольш хлебнае месца – падземны пераход каля філармоніі. Тут у лічаныя хвіліны сабраўся аншлаг.
вс