Беларуская Служба

Палова беларусаў мае 500 рублёў за месяц

30.11.2019 09:39
Найбольш забяспечаныя жыхары Мінску, найменш — жыхары Віцебшчыны.
Boże Narodzenie w ukraińskim Połocku
Boże Narodzenie w ukraińskim PołockuShutterstock

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы амаль 5 мільёнаў беларусаў не перавышаюць 500 рублёў. Такія звесткі прыводзіць Белстат паводле вынікаў за трэці квартал бягучага года, перадае тэлеканал Белсат. 

Згодна з падлікамі Белстату, больш за 51,7 % грамадзянаў нашай краіны маюць наяўныя сярэднедушавыя рэсурсы за месяц да 500 рублёў. 2,4 % беларусаў маюць за месяц да 200 рублёў. Тых, хто мае за месяц больш за 800 рублёў – 15,8 %.

Найбольш забяспечаныя жыхары Мінску, найменш — жыхары Віцебшчыны.

эж