Беларуская Служба

Затрымалі бацьку забітага ў Екацярынбургу беларускага хлопчыка

30.11.2019 09:43
Бацьку праваахоўныя органы знайшлі ў Башкартастане.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ OFFFSTOCK

Сілавікі затрымалі бацькоў дзевяцігадовага хлопчыка, забітага ў Екацярынбургу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Бацьку праваахоўныя органы знайшлі ў Башкартастане.

Крыніца Znak.com удакладніла, што мужчыну затрымалі ва Уфе. Маці дзіцяці знаходзіцца ў Беларусі. Следчыя накіруюць запыт аб экстрадыцыі яе ў Расію. Яна паведаміла таксама, што хлопчык памёр 5 лістапада пасля гвалтоўных дзеянняў з боку бацькі і што яна дапамагла схаваць цела.

nn.by/эж