Адбылося гэта 29 лістапада, калі ў кіраўнік Беларусі аб'явіў пра два гучныя прызначэнні і адну адстаўку.
Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой прызначаны першым віцэ-прэмʼерам, а Аляксандр Турчын, які дагэтуль займаў гэтую пасаду, стаў старшынём Мінскага абласнога выканаўчага камітэту. Былы кіраўнік Мінскай вобласці Анатоль Ісачэнка зноў стаў памочнікам кіраўніка дзяржавы, інспектарам у гэтым рэгіёне, паведамляе Еўрарадыё.
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што «асноўны этап... карэкціроўкі складу ўраду... будзе пасля Новага года». Але да таго ён выслухае справаздачу пра дзейнасць Саўміна.
«І як у былыя часы, перад тым як ісці на прэзідэнцкія выбары, я заўсёды фармаваў урад і не толькі – усю вертыкаль», – гаворыць Лукашэнка. Паводле яго слоў, беларусы павінны бачыць, з кім ён збіраецца працаваць.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе.
эж