Раман класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» стаў самай папулярнай кнігай у беларусаў у 2019 годзе, паведаміў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў года ў кнігавыдавецкай сферы, паведаміў Інтэрфакс.
«У Мінінфарм праманіторылі, якая кніга карысталася найбольшай папулярнасцю ў беларусаў у 2019 годзе. Даследаванні праводзіліся па дадзеных стацыянарных і інтэрнэт-крам Беларусі. Сярод лідараў былі творы Віктара Марціновіча, Андруся Горвата, Мікалая Чаргінца. Аднак сама часта куплялі гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», – гаворыцца ў паведамленні «КП».
Першы раз «Каласы» былі апублікаваныя ў часопісе «Полымя» ў 1965 годзе. У наступным годзе Беларусь адзначыць 90-годдзе з дня нараджэння Караткевіча.
ав