16 снежня ў Шанхаі паміж Беларуссю і Шанхайскім філіялам Банка развіцця Кітая было падпісана Пагадненне аб прадастаўленні тэрміновага крэдыту на 3,5 млрд кітайскіх юаняў (каля 500 млн долараў). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекта і можа быць накіраваны на пагашэнне і абслугоўванне дзярждоўгу, падтрыманне ЗВР, садзейнічанне развіццю гандлю паміж Беларуссю і Кітаем.
Ад Беларусі дакумент падпісаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.
ав