Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва на АЗС Беларусі з 15 снежня выраслі на адну капейку. Цяперашняе змяненне цэнаў – 26-е па ліку ў гэтым годзе. У папярэдні раз кошты мяняліся з 8 снежня, паведамляе «Тэлеграф».
Такім чынам, кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складае цяпер 1,62 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 1,72 рубля, АІ-98-К5-Еўра – 1,94 рубля.
Дызельнае паліва каштуе 1,72 рубля.
вс