Амерыканскі U.S. News & World Report апублікаваў рэйтынг самых магутных краін свету ў 2019 годзе. Рэйтынг апублікаваны на сайце аднаго з самых паважаных палітычных выданняў ЗША.
На першым месцы размясціліся ЗША, на другім – Расія, а замкнуў тройку лідараў Кітай, паведамляе «Наша Ніва».
У дзясятку краін уваходзяць Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Ізраіль, Саудаўская Аравія, Паўднёвая Карэя.
Пры складанні ўлічваліся такія крытэрыі, як ВУП, колькасць насельніцтва, паказчык ВУП на душу насельніцтва, з'яўленне ў загалоўках навін, удзел у фарміраванні глабальных эканамічных мадэляў. Таксама, упэўненыя аналітыкі, «калі магутная краіна штосьці абяцае, то, прынамсі, некаторыя ў міжнароднай супольнасці вераць, што яна стрымае абяцанне».
Беларусь у рэйтынгу займае 35-е месца, Новая Зеландыя – 34-я, а Люксембург – 37-ы.
У сваю чаргу Украіна – 39-я, Польшча – 44-я, Літва – 76-я, Латвія – 79-я, Эстонія – 80-я.
вс