Беларуская Служба

У Беларускім саюзе мастакоў змяніўся кіраўнік

18.12.2019 07:58
Глеб Отчык — ураджэнец Гомеля, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "манументальна-дэкаратыўнае мастацтва".
Глеб Отчык Фота: minsknews.by

Замест 61-гадовага Рыгора Сітніцы ім стаў 36-гадовы Глеб Отчык. За яго прагаласавалі 154 дэлегаты 23-га з'езда Беларускага саюза мастакоў з 307. Мерапрыемства прайшло ў аўторак у Палацы мастацтваў у Мінску, перадае Еўрарадыё.

Глеб Отчык — ураджэнец Гомеля, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "манументальна-дэкаратыўнае мастацтва". Дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні. Рыгор Сітніца кіраваў саюзам са снежня 2013 года.

эж