Беларуская Служба

Лябедзька патрабуе размарозіць расследаванне гучных спраў аб знікненнях

18.12.2019 13:53
Паводле апазіцыянера, з усіх пунктаў гледжання было б правільна аб'яднаць намаганні Следчага камітэта з праваахоўнымі органамі краін ЕЗ.
Анатоль ЛябедзькаБеларускі партызан

Палітык Анатоль Лябедзька перадаў старшыні Следчага камітэта Івану Наскевічу і генеральнаму пракурора Беларусі Аляксандру Канюку зварот з патрабаваннем размарозіць расследаванне гучных спраў аб знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.

- Зараз застаецца проста чакаць адказу і канкрэтных дзеянняў з іх боку, – кажа Анатоль Лябедзька «Беларускаму партызану». – Як вядома, расследаванне крымінальных спраў прыпынена з восені мінулага года. Але цяпер паўсталі новыя абставіны, якія патрабуюць неадкладнай размарозкі гэтых спраў.

У звароце на імя Наскевіча і Канюка сказана, што з усіх пунктаў гледжання было б правільна аб'яднаць намаганні Следчага камітэта з праваахоўнымі органамі краін Еўрапейскага Звязу.

- Было б лагічна стварыць міжнародную групу па расследаванні гучных спраў. Гэта выклікала б давер да нашай улады. Таму што расследаванне гэтых спраў шмат год фактычна не вялося, – гаворыць Лябедзька.

На пытанне, ці палітык верыць словам Юрыя Гараўскага, Лябедзка адказаў:

- Чалавек кажа: я ўдзельнічаў, я ведаю, гатовы даваць паказанні. І я стаўлюся да яго слоў вельмі сурʼёзна, і яго аповед выклікае ў мяне давер. Некаторыя дэталі адгадаць або прыдумаць немагчыма. Пра іх ведала вельмі абмежаваную колькасць людзей.

А тое, што ён блытаецца ў нейкіх рэчах... Мне здаецца гэта таксама цалкам натуральным, не можа чалавек ведаць усіх абставінаў, чаму выкрадалі і забівалі Ганчара. Ён кажа, што ў таго былі нейкія паперы, звязаныя з доказамі дрэнна праведзеных выбараў.

ав