Як паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец, раніцай 18 снежня быў затрыманы Павел Севярынец каля свайго дому супрацоўнікамі АМАП, піша Вясна.
Напярэдадні палітык заклікаў грамадзянаў выйсці на мірныя акцыі пратэста супраць «паглыбленнай інтэграцыі» з Расіяй.
Нагадаем, больш за 15 палітычных партый дэмакратычнай апазіцыі і грамадскіх арганізацый падпісалі агульны зварот да беларусаў з заклікам выйсці 20 і 21 снежня на акцыі ў абарону незалежнасці краіны. Паводле Паўла Севярынца, акцыя пачнецца 20 снежня на Кастрычніцкай плошчы а 18.00. Яна разлічаная на 3 гадзіны. Спачатку запланаваны мітынг да 19.00. Потым адбудзецца шэсце маршрутам: плошча Незалежнасці, Няміга, Зыбіцкая, Кастрычніцкая плошча.
ав