Беларуская Служба

«Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» выступіла ў абарону суверэнітэту Беларусі

19.12.2019 10:10
Арганізацыя лічыць праблемным далейшае супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй у сферах энергетыкі, доступу да рынкаў, уніфікацыі мытнага і падатковага заканадаўства.
Аўдыё

Прычына ў тым, што ўзгадненне дадзеных пытанняў адбываецца ва атмасфера закрытасці на найвышэйшым міждзяржаўным узроўні. Гэта спараджае ў беларускім грамадстве моцную перасцярогу адносна пагрозы дзяржаўнаму суверэнітэту і не спрыяе палітычнай стабілізацыі беларускага грамадства.

Як грамадская арганізацыя, адна з галоўных статутных задач якой – спрыяць захаванню Беларусі як суверэннай дзяржавы, ЗБС «Бацькаўшчына», кіруючыся зацверджанай на

Чацвертым зʼездзе беларусаў свету дэкларацыяй «Аб падтрымцы Акта незалежнасці, прынятага Усебеларускім зʼездам 29 ліпеня 2000 г. у г. Мінску», выказвае салідарнасць з сутнасцю агучаных заяў у абарону суверэнітэту Беларусі і заклікае:

беларускія ўлады – да абнародавання ўзгодненых на сённяшні дзень пунктаў «дарожных мапаў» і, у выпадку іх разыходжання з дэклараванымі ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пунктамі аб дзяржаўным суверэнітэце краіны, неадкладна скасаваць іх і спыніць працэс узгаднення пунктаў «паглыбленне інтэграцыі» на ўсіх узроўнях;

беларускае грамадства – актывізаваць публічнае праяўленне свайго стаўлення да гэтага найважнейшага пытання далейшага існавання беларусаў як народу, кансалідавацца для яе вырашэння згодна з дэклараванымі ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пунктамі аб дзяржаўным суверэнітэце краіны;

беларусаў замежжа – выкарыстаць усе даступныя сродкі і магчымасці, каб данесці да ўрадаў краінаў свайго пражывання важнасць захавання незалежнасці Беларусі.

юл