Беларуская Служба

Пуцін: Па кожным з пытанняў будаўніцтва Саюзнай дзяржавы 90% не зроблена

19.12.2019 13:18
«Рашэнне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы было правільным. Рускі і беларускі народы, па-мойму,  амаль адно і тое ж у этнічным сэнсе слова».
Уладзімір ПуцінPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Ідэя стварэння Саюзнай дзяржавы была правільнай, але на сённяшні дзень большая частка рашэнняў па гэтым пытанні не рэалізаваная, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе Інтэрфакс.

«Рашэнне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы было правільным. Рускі і беларускі народы, па-мойму, тое ж самае, што ўкраінскі і рускі, гэта амаль адно і тое ж у этнічным сэнсе слова, і з пункту гледжання нашай гісторыі, духоўных пачаткаў», – сказаў Пуцін падчас вялікай прэс-канферэнцыі.

Аднак, паводле яго слоў, асноўныя рашэнні з нагоды будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ў пераважнай большасці не рэалізаваныя. «Там 90% не зроблена па кожным з пытанняў», – сказаў Пуцін.
Ён распавёў, што Расія разумее прыроду праблемных пытанняў, таму гатовая працягваць дыялог з Беларуссю.

«Мы па вельмі многіх каналах падтрымліваем нашых беларускіх сяброў. Адных крэдытаў ужо выдадзена на Беларусь каля сямі мільярдаў даляраў. І далей будзем працягваць гэта рабіць. Але гэта ўсё павінна рабіцца ў ходзе дыялогу. Мы да гэтага дыялогу гатовыя», – сказаў Пуцін.

«У нас вельмі спакойна і ўраўнаважана ідзе праца ў гэтым кірунку. Мы дамагаемся ўжо ўзгаднення па некаторых пунктах. Па нейкіх яшчэ не дасягнуты дамоўленасці, будзем працаваць далей», – падкрэсліў прэзідэнт.

ав